РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Пудзіла
– Ой, дзяўчаткі, што рабіць,
Як каноплі бараніць
Ад вераб'ёў?
 
– Пастаў, Янка, свой кіёк,
На яго надзень мяшок.
– Усё роўна лятуць!
 
– Дай пудзілу памяло,
Сваю шапку – на чало!
– Усё роўна дзяўбуць!
 
– Зрабі з лыка добры лыч,
Люльку ты яму пазыч!
– Не баяцца!
 
– Ну дык сам тады вясной
На каноплішчы пастой.
– Вераб'і ўцяклі!
 
1959
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.