РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Быццам па няроўнай
Грэблі едзе хмара:
Грукат, гул нясецца
Па лугах, імшарах.
 
Вецер гоніць міма
Бліскавіцы, цені,
Ліст, сарваны з дрэва,
I ахапкі сена.
 
Уцяклі дзяўчаты
Пад стагі і копы
Ад грымот схавацца,
Ад дажджу-патопу.
 
Эх, каб гэта бура
Мацьней грукатала
Ды маё каханьне
Да мяне прыгнала!
 
1960
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.