РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Ой, харошыя ночы...
Ой, кароткія ночы ды вясновыя ночы,
А яшчэ карацейшы сон трывожны дзявочы.
Толькі сьвісьне салоўка – яна ў сад выбягае
Паглядзець, як зара ключ зары уручае.
 
Ой, гарачыя ночы ды ліпнёвыя ночы,
Калі конікі ў полі востраць косы, стракочуць,
Калі кветкі і дрэвы ўсе абмыты расою,
Калі песьня цябе кліча ў жыта густое.
 
Ой, туманныя ночы, верасьнёвыя ночы,
Калі з дрэў ападае перасьпелы лісточак,
Калі нехта праводзіць цябе позьняй парою
I ня можа расстацца каля весьніц з табою.
 
Ой, харошыя ночы ды зімовыя ночы,
Калі белай дарогай ты ў мяцеліцу крочыш.
А сьняжынкі, якія ды на твар ападаюць,
Ад агню пацалункаў на марозе згараюць.
 
1960
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.