РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Уладзімер Караткевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Энкелад
Багі-забойцы за мужнасьць маю
Мне пакараньне знайшлі:
Сіцылію ўсклалі на персьць маю,
Этну – на галаву маю,
Морам – ногі мае залілі.
Падушка каменная душыць мне рот,
Я ня ў змозе ні жыць ні сканаць.
Я ляжу. Я ляжу. Дзесяць тысяч год.
Я маўчу, нямы і сьляпы, як крот,
Але семя мне даў тытанаў народ,
І калі пачынае рыкаць народ,
Бо ідзе за праўду вайна, –
Я ірвуся, ўздымаю скалаў прыгнёт,
І падае ў мора сьцяна.
І ўстае да месяца край зямлі,
І пажар ліжа сонца зьмяёй,
І ў моры варацца караблі
Ад агню любові маёй.
 
5.ХІ.1964.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.