РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Плакучыя бярозы
Ішлі бярозы, успаміналі
То звон вясновы, то дожджык летні
I на'т ня чулі, як ападалі
Лісты асеньнія непрыкметна.
 
I толькі ўбачылі сваю страту,
Калі спыніліся каля броду
I цень адбіўся іх, расахаты,
У хвалях Нёмна, люстраных водах.
 
Галіны белыя апусьцілі,
Каб зноў сабраць ім свой ліст гаручы,
Ды так, схіліўшыся, і застылі
Усёй чарадою ля самай кручы.
 
1960
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.