РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Зноў сон не прыходзіць. А быў ён калі?
Зноў ціша... Ці грукаў хто ў гэтыя дзьверы?
Ці гэтыя сьцены ад песень гулі?
Па памяці ўсё немагчыма праверыць.
 
Званіў па даведку разоў, можа, сто.
Ня ведаюць ці гаварыць мне ня хочуць
Таму так шкада, што мінуў час лістоў –
Сяброўскіх пасланьняў, запісак жаночых.
 
Ня дрэнна было б іх зноў перачытаць
Або распаліць імі мокрыя дровы
I доўга глядзець, як у грубцы гараць,
І грэць свае рукі ў цяпле іх барвовым.
 
1961
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.