Дзівак, які дзівак! Пасьля дарог цікавых Ты захацеў яшчэ Фларэнцыю наведаць, Прайсьці паўз Стары Мост, Што, як каханых рукі Ці аркаю санэт Два полымі злучае, Пакінуць сэрца тут На плошчы Сеньёрыі, Хвіліну пастаяць Прад несьмяротным Дантэ. Бо кожны камень тут Яго радком палае, Ён штодзень галубоў З рук мармуровых корміць. Што ж анямеў, стаіш? Тут мала захапляцца! Жывым тут грэх маўчаць. I страх азвацца вершам.
1961
|
|