 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Я прынёс іх зь ляснога дрымучага сьвету, Дзе з брусьніцамі ніцымі – жар верасоў. Падасінавікаў у чырвоных берэтах Пад старою асьвінай асінай знайшоў. А лісічак набраў каля сьцежкі-вяртухі, Што да хаты лісінай лагчынай вяла; Падбярозавікаў – пад бярозай-шаптухай, Дзе капэла чмяліная пела-гула. Сыраежак знайшоў дзе памежак-узгорак Мураўі занялі для паселішч сваіх; А апёнак – ля пнёў і ля сховішч вавёрак, Жоўтых махавікоў – між імхоў баравых. А рыжкоў і ваўнянак нарэзаў багата Там, дзе лічыць зязюля гады па вясьне... А пра баравікі не скажу, каб адна ты Не пабегла шукаць іх у лес безь мяне.
1961
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|