РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
На кліч зары
Быў гэткі вечар веснавы,
Што чуць было здалёк,
Як люстра возера ў цішы
Разьбіў мой паплавок;
Як, зачапіўшыся ў бары
За верхавіны дрэў,
Зары нягаснучай прамень
Над Нараччу зьвінеў;
Як ападалі кроплі рос
На травы, на лісты;
Як сьцежкай па імхах лясных
Падкрадвалася ты,
Каб нечакана вочы мне
Далонямі закрыць
I потым запытацца: хто
Прыйшоў на кліч зары?
 
1961
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.