Кожны купляе гадзіньнік, Каб не спазьніцца на стрэчу з каханай, На службу, на працу. Я сонечны маю гадзіньнік, Які ўжо нямала гадоў Без рамонту мне служыць. Праўда, ў кішэнь не паложыш яго I не прымацуеш яго да рукі. Але ён надзвычай дакладны. Калі хто спытае: - Якая гадзіна? – Спынюся, Як дзед мой ці бацька, Ступнёю адмеру свой цень I час да мінуты акрэсьлю, Час весьніх патокаў, сяўбы, Уборкі хлябоў, Ладзьбаваньня, Вясельляў. Ніводзін гадзіньнік – Сярэбраны ці залаты – Ня можа зраўняцца З гадзіньнікам сонечным гэтым. Бо ён адзначае І час нараджэньня, І час разьвітаньня зь зямлёй, Калі цень мой зьнікне На вечна зялёным Яго цыферблаце.
1961
|
|