РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Бусьліны сейм
Зноў апалае лісьце
Шуршыць пад нагамі,
I зярняты расы
Халадком наліваюцца;
Дасьпяваюць антонаўкі,
I за стагамі
Сейм бусьліны зьбіраецца
Восеньскай раніцай.
 
Час адлёту настаў.
Важака выбіраюць.
Ды такога, які
Бачыў мора бурлівае,
Ўсе шляхі з пуцяводнымі
Зорамі знае
I вясной прывядзе
Зноў на родныя нівы іх.
 
Клёкат гулкі чуваць.
Даўганогі прамоўца
Штось тлумачыць сябрам,
Але, ўбачыўшы тлустую
Жабу, што захацела
Пагрэцца на сонцы,
Кінуў сейм і пабег
За балотнаю лустаю.
 
Я іду між буслоў
I атаву зграбаю,
Каб яны яе ў твань
Не ўтапталі, цыбатыя.
Не баяцца. З дарогі на'т
Не саступаюць,
Калі вітку праношу,
Аерам багатую.
 
Яны ведаюць – свой.
Хоць ня ўсё разумею,
Хоць ня маю на плечах я
Крыл херувімавых,
Хоць стаяць на адной назе
Так я ня ўмею,
Як яны, цэлы дзень
На куп'і журавінавым.
 
1961
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.