РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
У азёрнай старонцы маёй
Ёсьць чатыры музыкі, ў якіх
Так пявуча іграюць смыкі,
Што аж рэха грыміць над зямлёй,
Скачуць птушкі і дрэвы ў бары,
Скачуць хмары, вясёлкі, вятры.
Хто зь іх лепшы музыка, відаць,
Век нікому з нас не адгадаць.
Бо іх разам ня бачыў ніхто,
Разам іх не запросіш за стол,
Разам іх не пачуеш ігры
Ні пры месяцы, ні пры зары,
Хоць імёны вядомыя нам:
Лета, Восень, Зіма і Вясна.
 
1961
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.