РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Іней
Мацьней вятры шумяць па страсе.
Усё сьцюдзяней хадзіць па расе.
Калі ж спаць ідзеш на кладню ці на стог,
Трэба глыбей зарывацца ў мурог.
Восень.
 
Цяпер на начлезе ратунак – касьцёр.
Падкінь ядлоўцу, каб тысячы зор
На міг азарылі кусты, сенажаць,
Дзе коні, папутаныя, хрыпяць.
Поўнач.
 
Калі ж сяброўка схавае дзе
Ватоўку ці шапку тваю ў лебядзе
I не адгукнецца, калі пазавеш, –
Сьляды яе здрадзіць на крохкай траве
Iней.
 
1961
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.