РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
У чыстым полі
У чыстым полі сваты блудзілі,
Блудзілі, скрыпку сваю згубілі.
 
А каля яра, дзе коней гналі,
Ў сумётах кінулі і цымбалы.
 
А калі ехалі праз сасоньнік,
З рук гарманіста выпаў гармонік.
 
Ля самай грэблі старой, ля дуба,
З саней апошніх скаціўся бубен.
 
Цяпер завея на скрыпцы грае,
Цымбалаў струны перабірае,
 
Дзьме у гармонік, б'е ў бубен глуха,
Аж часам спынісься, каб паслухаць.
 
Куды нясецца шырокім сьветам
Завея гэта – вясельле гэта?
 
1961
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.