РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
На выгане
Зялёным выганам-дарогай
Пад берасьцяны гул трубы
Пляцецца статак крутарогіх
Кароў і бугаёў рабых.
 
Калі ж пачне пастух фальшывіць,
Ў ігру ўмяшаецца важак
I, рогі ўскінуўшы на шыю,
Паправіць гулкім басам так,
 
Што сьцішыцца бор стогалосы
I сонца збудзіцца ў імгле,
Паападаюць з дрэваў росы,
Паглухнуць пеўні на сяле.
 
1961
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.