РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Кажуць: дзень безь віна –
Дзень бяз сонца, забыты.
Але горшы яшчэ –
Дзень, бязь песьні пражыты.
А найгоршы хіба –
Змарнаваны бяз працы,
Дзень, які ў адзіноце,
Ў безнадзейнасьці страчан.
I хоць сэрца маё
Празь цябе набалела,
Я малюся, каб ты
Дзён такіх не сустрэла.
 
1961
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.