РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Вясёлка
У Хмары, сівой чараўніцы,
Дачушка Вясёлка, якую
Ад раньняй да позьняй зарніцы
Старая зайздросна пільнуе.
 
Куды б ні пабегла дзяўчына:
Ці ў поле зьбіраць сабе краскі,
Ці ў лес па грыбы, па маліны,
Ці да рыбакоў нарачанскіх, –
 
Старая маланкамі, громам
Вярнуцца дачку сваю кліча.
I тая прыходзіць дадому,
Хоць сьлёзы гараць на абліччы.
 
1961
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.