РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Першы дзень сьнегападу
Нельга сёньня нікому быць хмурным,
Галубам не пасыпаць зярнятаў,
Калі на падаконьніку сядуць;
Нельга не адказаць на уьсмешкі
Незнаёмых людзей і знаёмых;
Не пазычыць апошняй капейкі,
Калі нехта папросіць, сустрэўшы;
Па-сьвяточнаму не апрануцца,
Не паслаць тэлеграм віншавальных
Нават тым, хто цябе і ня помніць;
Нельга не зачыніць усіх брамаў
На магільніках дальніх і блізкіх –
Каб ніхто пакідаць сьвет ня думаў
У такі – чысьціні незвычайнай –
Першы дзень, сьветлы дзень сьнегападу.
 
1961
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.