РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Красуня
Яшчэ маці не купіла
Чаравічак – ходзіць босай,
Яшчэ добра не адмыла
Ад вяснушак твар курносы,
 
А ўжо, стаўшы ў люстра лужы,
Са зьдзіўленьнем паглядае,
Як бутон чырвонай ружы
Пад хусьцінкаю палае.
 
1961
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.