 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Па-рознаму людзі Прыходзяць на сьвет. Адных – знойдуць У агародзе ці ў красках, Другіх – прынясе Бусел, наш дамасед. Але ўсіх гадуюць нас Матчыны казкі. Яны вучаць Родную мову любіць, На крылах юнацтва Ўздымацца пад хмары, Зь няпраўдай змагацца, А з праўдай дружыць I аб недасяжным I сонечным марыць. Таму на сваіх я Шляхах нарачанскіх Паставіў бы помнікі Матчыным казкам.
1961
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|