РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Хоць, можа, ня раз
Памыляўся, усё ж
Я пераканаўся,
Што плуг, а ня нож,
Што сэрца сігнал,
А ня медзі глухой,
Што сонечны дзень,
А ня ноч над зямлёй,
Віно, а ня кроў,
Шчыры сьмех, а ня злосьць,
Ня старасьць зайздросная,
А маладосьць –
Маюць слушнасьць.
 
1961
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.