РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
«Кесарава – кесару...»
Табе ж я ўсё аддаў:
I тое, што належала
Да зор, зямлі і траў;
 
I на'т калі ў далёкі шлях
Мяне пазвала ты,
Пайшоў я, за сабой усе
Разбурыўшы масты.
 
Я шмат багінь спакусьлівых
I ласкавых страчаў,
Але табе, паэзія,
Ніколі не здраджаў.
 
1961
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.