РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Чаго ляціш ты, шпак чарнакрылы,
На голы лес, на гарбы праталін,
Калі яшчэ сьпіць сам бог Ярыла
I травы, збуджаныя, ня ўсталі?
 
Баішся, можа, каб не спазьніцца
Сустрэцца зь веснавой зарою,
Напіцца першым вады з крыніцы
I ўсьлед за мной хадзіць баразною?
 
Твая руплівасьць мне, брат, знаёма.
I я, як ты, зьведаў дальні вырай,
I я, як ты, сумаваў па дому,
Па родным лесе, падзолах, жвірах.
 
1962
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.