РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Сьцежка месяца
Сьцежка месяца на вадзе,
Па якой да мяне ідзе
 
Зь невядомай далечыні
Ноч, запальваючы агні.
 
А за ноччу – шум трысьнягоў,
Песьня звонкая рыбакоў,
 
I разбуджанай хвалі бег,
I мая туга па табе.
 
Як шкада, што туга ідзе
Гэткай сьцежкаю, па вадзе.
 
Хай брыла б яна стараной,
Непраезнай дарогай якой,
 
I празь некалькі толькі год
Клямкай бразнула ля варот,
 
Не даклікаўшыся мяне
Ў гэтай месячнай старане.
 
1962
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.