РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Ня стаўце на магілах агароджы,
Каб безь ніякіх перашкод маглі
Да іх прыйсьці ў вясновы дзень пагожы
Жывыя кветкі, галасы зямлі.
 
Замест апошніх датаў на граніце,
Замест слоў спачувальных і пустых
Дні нараджэньня толькі напішыце –
Так будзе лепш для мёртвых і жывых.
 
1962
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.