РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Цецерукі
Вечарэе. У тумане
Граюць сполахі зары.
Каля самай глухамані –
Чарада бяроз старых.
 
А на іх сядзяць і ловяць
Дзюбамі цецерукі
Перад ночкаю зімовай
Сонечныя аганькі.
 
Зловяць, пад крыло схаваюць,
Каб цяплейшы быў начлег,
I зь вяршынь бяроз ныраюць
У сыпучы, пульхны сьнег.
 
I хоць сьлед цецеруковы
Замятуць уміг вятры,
Аж да дня ў падсьнежных сховах
Цепліцца сьвятло зары.
 
1962
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.