РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Вы думаеце, гэта – шчасьце,
Калі ад дотыку твайго
Ператвараецца ўсё ў песьню:
Зямля, трава, вада, агонь,
 
I хлеб, і соль, і боль, і радасьць,
I кожны міг, і кожны час...
Як позна зразумеў, дзівак я,
Тваю трагэдыю, Мідас!
 
1962
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.