РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Часам марудна мінаюць
Асеньнія дні,
Быццам іх коні вязуць
Непралазнаю вулкай,
Дзе, што ні крок,
То калдобіны, то валуны,
I западаюць калёсы
Па самыя ўтулкі.
 
П'яны фурман, пэўна,
Сьпіць пад дзяругай слаты,
Упусьціўшы з азяблых рук
Лейцы і пугу.
Добра, калі хоць і гэткай
Павозкаю ты
Едзеш наведаць свайго
Найбліжэйшага друга!
 
1962
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.