РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Цёмны месяц
Цёмны месяц, цёмны шлях,
Цёмны сьнег на ўсіх палях,
Цёмны іней на садах...
А яшчэ цямней ў вачах
 
Ад таго, што падвяла,
На сустрэчу не прыйшла,
Зь некім іншым да сьвятла
Правяла ноч весела.
 
Сам ня знаю, як дамоў
Я з гармонікам дайшоў,
Як ён сьцежкай мяне вёў,
Па якой прайшла любоў.
 
1962
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.