РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Зь першай сустрэчы
Зь першай стрэчы я знаў,
Што далоні твае –
Гэта гнёзды, ў якіх
Птушка шчасьця жыве.
 
Птушка шчасьця, якая
У мары і ў сьне
Кожны раз прылятае
Ў мой сад да мяне.
 
Толькі, як у той казцы,
Хоць сад берагу
Ды жар-птушкі сваёй
Я злавіць не магу.
 
1962
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.