РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Карлавы Вары
Шчасьце, калі часам весьнім, прыгожым
Ты завітаеш у Карлавы Вары,
Дзе сустракаецца Цёплая з Орджай,
Скачучы пенна, нястрымна і яра,
 
Дзе пад зямлёю вясёлыя тролі
Гучна спраўляюць забаву-вясельле,
Вараць на чарах, на травах, на солі
Ад усяго цудадзейнае зельле.
 
Вецер калыша цюльпан белы – гейзер,
Кожная кропля ў ім дыхае жарам.
Пі, маладзей, ля вады гэтай грэйся –
Век не забудзеш ты Карлавы Вары.
 
1962
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.