РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Спакойна вясну сваю могуць
Чакаць усе дрэвы і горы,
Пралёгшыя ў полі дарогі,
Спрадвечныя неба і мора.
 
Але мне чакаць свайго шчасьця
Ніхто лішніх дзён не адмераў,
Таму не дзівіся, што часта
На досьвітку грукаю ў дзьверы.
 
1962
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.