РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *

Міхалу Забэйду

 
Куды б цябе лёс ні закінуў,
Калі ты аб роднай краіне
Яшчэ захаваў успаміны,
 
Калі не забыў сваёй мовы
I колер блакіту вясновы,
Шум Нарачы, шэлест дубровы;
 
Ці маеш хоць жменьку зямлі той,
Калісь тваім потам палітай,
Кіёк падарожны з ракіты;
 
Ці нейкае з дому пасланьне,
Ці толькі адно абяцаньне
Цябе ўспамінаць на сьвітаньні
 
Пад крык журавоў пералётных, –
Дык ты, на чужыне гаротнай,
Яшчэ не самотны.
 
1962
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.