РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Я знаў людзей, якія ўсё ведалі, –
I я зайздросьціў ім;
 
Я знаў людзей, якія не памыляліся, –
I я зайздросьціў ім;
 
Я знаў людзей, у якіх быў
Начлег свой заўсёды, –
I я зайздросьціў ім;
 
Я знаў людзей, якія пісалі
Даўжэзныя лісты каханым, –
I я зайздросьціў ім...
 
Цяпер і я больш ведаю,
Менш памыляюся,
Свой маю начлег,
Пішу даўжэзныя
I без адказу лісты каханай
I не зайздрошчу сабе.
 
1962
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.