РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Весьні дождж
– Дождж, дождж, секані!
На вясёлкавым кані
Едзе першы весьні гром
Нашым полем за сялом.
 
– Хто пад громам прабяжыць –
Будзе вечна ў шчасьці жыць!
– Хто п'е першую расу –
Будзе ў сэрцы мець красу!
– А хто скача ў лужах зь ім –
Будзе вечна маладым!
 
Эх ты, злыбеда мая,
Што запозна выбег я
Дождж вясновы сустракаць.
А яго ўжо – не відаць.
 
1962
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.