РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Каля трох крыніц
Неўгамонныя тры крыніцы б'юць,
Зь першай – сасьнякі баравыя п'юць,
А ў другой, крутой, веснавой бруі,
Галасы свае мыюць салаўі.
А дзе трэйцяя, там – на дошчачцы
Ганна мыецца ды палошчацца.
Потым, выцершы на грудзёх расу,
Заплятаючы русую касу,
Доўга ў тонь глядзіць...
                                                  Эх, каб там, на дне,
Хоць бы раз яна ўбачыла мяне!
 
1962
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.