РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Ад неба да зямлі – падаць рукой.
Яшчэ бліжэй ад радасьці да сьлёз,
Ад жаваранка – да яго гнязда,
Ад гулкіх струнаў скрыпкі – да смыка,
Ад гронак вінаградных – да віна,
Ад хлебнага акрайца – да зубоў.
I толькі я ня ведаю, чаму
Далёка так ісьці да твайго сэрца?
 
1962
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.