РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
На лузе
370
На лузе касцы косяць,
Косяць, косяць ды мыляюцца.     
#З народнае песьні

 
Як прыйшла на луг Ірынка
Ды касцоў паіць
Хлебным квасам, каб ня млосна
Ім было касіць,
Падзівіцца на семнаццаць
Сінявокіх вёсен,
На стан гнуткі, тварык смуглы
I ножанькі ў росах,
На дзьве стужкі-павітушкі
Ў залатой касе
Нават скошаныя кветкі
Паўставалі ўсе.
Жаўрукі забылі ў небе
З сонцам прывітацца,
I касцы ў пакосах нават
Пачалі мыляцца.
 
1962
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.