РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Нават найменшую праўду
Я здабываў мазалямі,
Сеткай вылоўліваў з тоні,
Плугам выворваў з глебы.
Можа, таму мне так сёньня
Дорага кожная маласьць,
Як на чале кропля поту,
Як на стале крошка хлеба.
 
1962
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.