 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Дыміць туман на полі, на лугах. Брыдуць па пояс у вадзе рабіны. I не відаць, куды нырае шлях, I не пазнаць знаёмае мясьціны. На поўдзень адлятаюць журавы. Што ж не знайду старой бацькоўскай хаты? Мо' і яна празь нівы, паплавы Ўзьнялася разам з выраем крылатым? Тут недзе шыпаўскія берагі, Парослыя аерам ды ракітай. Як шлемы нейкіх волатаў, стагі Стаяць з чубамі парыжэлых вітак. Дыміць туман. Мо' лепш перачакаць, Пакуль зара не прыадчыніць дзьверы? Павінны хутка пеўні засьпяваць I зарыпець над студнямі асьверы.
1962
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|