РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Самыя раньнія – весьнія воды,
Самыя позьнія – цені зьмярканьня,
Самыя лёгкія – шчасныя годы,
Самыя цяжкія – сьлёзы расстаньня,
Самыя ціхія – сьцежкі дубровы,
Самыя звонкія – родныя гукі,
Самыя чорствыя – крыўдныя словы,
Самыя чулыя – матчыны рукі,
Найсаладзейшыя – ў лесе маліны,
А найгарчэйшыя – дні на чужыне.
 
1962
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.