РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Як хутка дождж перагрымеў!
Я не пасьпеў дабегчы нават –
Цябе схаваць пад кроны дрэў,
Пад іх аховаю ласкавай.
 
I ты стаіш перада мной
Знаёмаю і незнаёмай,
Уся ў вясёлцы веснавой,
Уся агучаная громам.
 
Зьвініць ад жаваранкаў гай,
Як ад вясельных скрыпак нейкіх.
Чакай! Твар хусткай не ўцірай,
Пакуль згарыць зара на вейках!
 
1962
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.