РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Начная зязюленька
Дзённую перакукуе,
Залашчыць, задобрыць,
Зашэпча і так зачаруе,
Што ўсё стане іншым:
I травы, і дрэвы, і поле,
I нават няволя ў яе
Здасца радаснай воляй.
Таму не магу я ніколі
Чуць без хваляваньня
На золаку раньнім
Вясновай парой кукаваньне,
Бо мне яно напамінае
Зязюленьку тую,
Зь якой я расстаўся даўно,
Па якой я сумую.
 
1962
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.