РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Ты супакойся
I ня плач дарма!
Ну яшчэ раз
Паўторым мы ізнова:
Што атрымаецца,
Калі да складу «ма»
Прыбавіць «ма»?
Якое будзе слова?
 
Падумай добра,
Вачанят ня тры...
Але ніяк ня можа
Галя ўцяміць,
Што зь нежывых
Складоў у буквары
Ды можа атрымацца
Яе мама.
 
1963
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.