РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Зара над Нараччу
Каб сабраць усе скарбы
I срэбра і золата,
I з усіх зор у горане
Жар распаліць,
I, сышоўшыся, ўсе кавалі,
Усе волаты
Ўзяліся каваць
Раньні золак зямлі,
Дык ня выкулі б гэткай зары,
Як над Нараччу,
Калі неба ніводнаю хмарай
Ня хмурыцца,
Калі, колас схіліўшы,
Сьпяць нівы бязьмежныя
I ледзь чутна шумяць
Сасьнякі прыбярэжныя.
 
1963
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.