РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
На мосьце
Дождж, восеньскі дождж.
А я твой парасон
Сярод тысячы іншых пазнаю,
Стук абцасаў, ледзь чутны,
I ў шуме штодзённым адрозьню,
Цень твой нават,
Заплюшчыўшы вочы, адчую.
Знаю, сьпяшаесься ты
На сустрэчу з другім,
Пераходзячы плошчы
Чаканьня майго,
Прабягаючы вуліцы
Крыку майго
I масты,
Замініраваныя маёй роспаччу.
На адным зь іх
Спыніўся,
                        стаю
Ў золкі восеньскі дождж,
Чакаю выбуху.
 
1963
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.