РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Post scriptum
Пляна нашага не раскрывай нікому,
Каб тваіх не папярэдзілі.
                                                      Старому
Замяні патроны ў стрэльбе халастымі,
Каб не блаславіў ён зяця свайго шротам.
Ціха муравой-травой ідзі да тыну,
А калі мінеш
                            скрыпучыя вароты,
Дык хутчэй бяжы сьцяжынаю да Нёмна,
Дзе чакаць цябе я буду ноччу цёмнай.
Гэты ліст пакінь сваім дамашнім судзьдзям.
Што ўцяклі мы, што пажэнімся – хай знаюць
I дагнаць нас не прабуюць, бо ўжо будзем
Ад іх злосьці
                            за дзесятым небакраем.
 
1963
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.