РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Як мне шкада, што ў засені дуброў,
Калі зямля ад кветак палымнее,
Быў безь цябе я.
 
Як мне шкада, што ў грамадзе сяброў
Віно, якое сонцам сэрца грэе,
Піў безь цябе я.
 
Як мне шкада, што столькі сьветлых сноў,
Калі ўначы над намі зоры тлеюць,
Сьніў безь цябе я.
 
I толькі смагу, сьцюжу, пыл шляхоў
Заўжды дзяліла восеньскай парою
Са мною.
 
1963
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.