РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Можна абмяняць рубель на радасьць,
Сьмех – на песьню, а ваду – на лёд,
Хлеб – на соль, на гронку вінаграду,
Ноч – на дзень або – наадварот.
 
Толькі абыякавасьць тваю мне
Трэба будзе несьці да канца,
Бо ня знойдзеш і на рынку шумным
На яе ахвотніка – купца.
 
1963
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.