РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Над ракой зялёны дуб.
На тым дубе сто сукоў,
А на кожным – па гнязду
I па пары салаўёў.
 
Дуб – ня дзіва ля ракі,
Нават тое, што – такі,
Нават і ня дзіва, што
На ім зьвіта гнёздаў сто.
 
Дзіва – іншае, сябры,
Што ў кожнага салаўя,
Ад зары і да зары,
Песьня непаўторная.
 
То цоканьне, перабор
Струн, нацягнутых між зор,
То звон – перазвон густы,
Трэль, сьвіст пералівісты.
 
Каб чуў гэта крытык мой,
Можа, знаў бы, чаму я
Ўчуся песьні пець вясной
Не ў яго, а ў салаўя.
 
1963
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.